У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Беларуская мова – мілагучная, старажытная і надзвычай прыгожая! Давайце шанаваць і абараняць яе, бо гэта наш абавязак перад будучымі пакаленнямі.
Сёння ў садочку адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы. Дзеці сярэдніх і старэйшых груп расказвалі вершы, спявалі песню "Ветлівыя словы", дзеці сярэдняй групы прынялі ўдзел у беларускай народнай гульне «Адгадай чый галасок», у камунікатыўным танцы "Добрыя сябры". Педагогі загадвалі дзецям загадкі пра жывёл і чыталі казкі.





